Дата меркаванай атакі на Сірыю - 29-га жніўня

27 августа 2013

Стала вядомая дата меркаванай атакі на Сірыю - 29-га жніўня. Трохдзённыя ўдары будуць насіць абмежаваны характар, у асноўным, па камандных пунктах, аэрадромах і пазіцыях артылерыі. Гэта перадае амерыканская тэлекампанія NBC са спасылкай на крыніцы ў адміністрацыі Абамы. Паводле іх слоў, аперацыя спланаваная ў якасці адказу на выкарыстанне хімічнай зброі, якое, як настойваюць у Белым доме, учынілі войскі прэзідэнта Башара Асада. Паміж тым, інспектары ААН пакуль не выявілі факты аб дачыненні ўладаў Сірыі да хімічнай атакі пад Дамаскам. Нягледзячы на заявы экспертаў, Злучаныя Штаты працягваюць настойваць на сілавой аперацыі. І сёння ж прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран заявіў, што для абмеркавання сітуацыі ў Сірыі ён склікае парламент. Тэрміновую сустрэчу рыхтуе таксама НАТА.