Емен заклікае арабскія краіны да ваеннага ўмяшання

24 марта 2015

З адпаведнай заявай выступіў міністр замежных спраў. Паводле яго слоў, улады не ў сілах самастойна супрацьстаяць пасоўванню шыіцкіх паўстанцаў-хусітаў на поўдзень краіны. У мінулыя выхадныя хусіты захапілі Таіз - трэці па велічыні горад Емена. А ў верасні мінулага года паўстанцы занялі сталіцу Сану, што прывяло да краху дзяржаўнай арміі і надзвычайнага аслаблення ўлады ў краіне. У ААН папярэдзілі, што Емен знаходзіцца на парозе грамадзянскай вайны.