Моцнае землетрасенне ў Нікарагуа

11 апреля 2014

Моцнае землетрасенне магнітудай 6,1 адбылося ў Нікарагуа. Пацярпелі 24 чалавекі. Разбурана 140 дамоў. Эпіцэнтр знаходзіўся на ціхаакіянскім узбярэжжы ў гарадку Нагароце. Некалькі аўтатрас заблакіраваныя апоўзнямі. Ёсць перабоі ў энергазабеспячэнні і з тэлефоннай сувяззю.


Тым часам новае землетрасенне магнітудай 6,2 адбылося сёння і ля берагоў Чылі. Эпіцэнтр знаходзіўся за 80 кіламетраў на паўднёвы захад ад сумна вядомага горада Ікіке. Інфармацыі наконт магчымых разбурэнняў і ахвяр пакуль няма.