Жахлівае надзвычайнае здарэнне адбылося ў Тэхасе

18 апреля 2013

Вось кадры, якія ўдалося зняць відавочцу. На іх бачны непасрэдны момант выбуху.


Гарадок Уэст  зараз нагадвае палігон пасля выпрабавання ўсіх відаў зброі. Выбух на заводзе па вытворчасці ўгнаенняў, па словах відавочцаў, нагадваў моцнае землетрасенне або нават дэтанацыю атамнай бомбы.  Згодна з  апошнімі звесткамі, загінулі 75 чалавек, звыш 100 пацярпелі. І гэта магчыма яшчэ не ўсё. Агонь ушчыльную наблізіўся да яшчэ аднаго рэзервуару з хімікатамі. Людзей эвакуіруюць. Першы выбух адбыўся, калі пажарныя тушылі невялікае ўзгаранне ў рэзервуары з аміякам. Па словах відавочцаў, грукат быў настолькі моцным, што яго чулі за сто кіламетраў.


На месцы здарэння працуюць пажарныя і медыкі. Карэты хуткай дапамогі з дастаўкай пацярпелых у бальніцы не спраўляюцца. Ім дапамагаюць патрульныя машыны і верталёты ратавальнікаў. Без электрычнасці засталіся больш  за тысячу жыхароў.