Цуда-выратаванне пасля трагедыі ў Кітаі

11 октября 2016

Цуд пасля трагедыі. У Кітаі з-пад завалаў удалося выратаваць маленькую дзяўчынку. Яна правяла пад бетоннымі сценамі звыш 15-ці гадзін і засталася жывая. Нагадаем, напярэдадні ў горадзе Вэньчжоу абваліліся чатыры жылыя дамы. Разбор завалаў працягваецца. Паводле апошніх звестак, у выніку трагедыі загінулі больш чым 20 чалавек. Некалькі дзясяткаў удалося выратаваць.