Калядныя абрады "Сваякоў" - незвычайныя зімовыя традыцыі ад родных

15 января 2019

Жыхары вёскі Шасціснопы Чэрвеньскага раёна захавалі адзін са старажытных калядных абрадаў. Сапраўднае свята для вяскоўцаў штогод рыхтуе мясцовы калектыў "Сваякі". Цікава, што назва невыпадковая, усе ўдзельнікі групы - сваякі між сабой. Калядоўшчыкаў з усімі персанажамі - Казой, механошам - з задавальненнем сустракаюць ў дамах. Чаканым гасцям рыхтуюць багаты стол з пачастункамі. Бо вераць, як гаспадары сустрэнуць Каляду, так і пройдзе ўвесь год.

Сакрэты калядавання ўдзельнікі калектыву "Сваякі" перадаюць з пакалення ў пакаленне. Час вясёлых і добрых сустрэч працягнецца да 21 студзеня.