Што вядома пра стральбу ў бранскай гімназіі

7 декабря 2023

Раніцай 7 снежня васьмікласніца пранесла зброю ў гімназію № 5 у Бранску і адкрыла стральбу. У выніку два чалавекі загінулі, яшчэ пяцёра пацярпелі. Сама дзяўчынка пакончыла з сабой, паведамілі ў паліцыі. ТАСС сабраў асноўнае аб здарэнні.

Акалічнасці здарэння 

У 09:15 (па мясцовым часе - Заўв. рэд.) у гарадскую дыспетчарскую службу паступіла паведамленне аб надзвычайным здарэнні ў гімназіі № 5 Бежыцкага раёна Бранска. 

Васьмікласніца пранесла агнястрэльную зброю ў школу і некалькі разоў выстраліла. 

Паляўнічая зброя, з якой вялася стральба, зарэгістравана на бацьку дзяўчынкі, заявіў дэпутат Дзярждумы Аляксандр Хінштэйн. 

Пацярпелыя 

У выніку стральбы ў школе два чалавекі загінулі, яшчэ пяцёра пацярпелі. Аднаму з пацярпелых праводзіцца аперацыя, паведаміў памочнік міністра аховы здароўя РФ Аляксей Кузняцоў. Паводле яго слоў, урачы ацэньваюць стан аднаго чалавека як цяжкі, яшчэ чацвёра ў стане сярэдняй ступені цяжкасці. 

Трое пацярпелых шпіталізаваныя. У аднаго з пацярпелых раненні пляча і калена, ён знаходзіцца ў рэанімацыі, ёсць пагроза жыццю, у другога - раненне пляча, ён у стане сярэдняй ступені цяжкасці. Трэцяя пацярпелая - дзяўчынка з раненнем спіны, яна таксама знаходзіцца ў стане сярэдняй ступені цяжкасці. 

Сама дзяўчына, якая адкрыла стральбу, пакончыла з сабой, удакладнілі ў МУС па рэгіёне. 

Версіі прычын здарэння 

Канфлікт з аднакласнікамі разглядаецца ў якасці прыярытэтнай версіі стральбы, паведамілі ТАСС у праваахоўных органах. 

Школьніцы будзе прызначана пасмяротная псіхолага-псіхіятрычная экспертыза. 

Бацьку дзяўчынкі, якая страляла, даставілі на допыт да следчых. 

Рэакцыя ўладаў 

На месцы надзвычайнага здарэння працуюць супрацоўнікі паліцыі і аператыўныя службы. 

СК РФ узбудзіў справу аб забойстве па факце стральбы па ч. 2 арт. 105 Крымінальнага кодэкса РФ (забойства). 

Міністр аховы здароўя РФ Міхаіл Мурашка ўзяў на кантроль аказанне меддапамогі пацярпелым. У прыватнасці, для іх будуць арганізаваныя тэлемедыцынскія кансультацыі са спецыялістамі федэральных клінік. 

Улады Бранскай вобласці акажуць дапамогу сем'ям загінуўшай і параненых у выніку стральбы, паведаміў губернатар Аляксандр Багамаз. 

Будзе прызначана праверка работы прыватнага ахоўнага прадпрыемства, супрацоўнікі якога ахоўвлі гімназію, заявіў Хінштэйн. 

Мінасветы РФ накіравала ў Бранск аператыўную групу, педагогам і бацькам аказваюць псіхалагічную дапамогу.