У Мадрыдзе сёння стартуе Кліматычны саміт

2 декабря 2019
Афіцыйная цырымонія адкрыцця ў іспанскай сталіцы пачнецца ўжо праз паўтары гадзіны. Канферэнцыя пад лозунгам "Час дзейнічаць" падоўжыцца да 13 снежня. Яна павінна была прайсці спачатку ў Бразіліі, але краіна адмовілася з-за фінансавых цяжкасцяў. Потым у Чылі, але форум сарваўся з-за масавых пратэстаў. Як чакаецца, саміт наведаюць дэлегацыі 196 краін. Напярэдадні саміту Еўрапарламент абвясціў аб надзвычайнай кліматычнай сітуацыі ў Еўропе і ва ўсім свеце. Ключавая мэта 25-ай канферэнцыі -  вырашыць адкрытыя пытанні Парыжскага пагаднення.