Надзвычайнае становішча аб’яўлена ў Егіпце

10 апреля 2017

У Егіпце сёння пачынаецца трохдзённая жалоба па загінуўшых у тэрактах, учыненых смяротнікамі ў Вербную нядзелю. На тры месяцы ў краіне аб’яўлена надзвычайнае становішча. У Егіпце створаць Вышэйшы савет па барацьбе з тэрарызмам. Выбухі прагрымелі напярэдадні спачатку ў горадзе Танта, затым у Александрыі ля копцкіх цэркваў. Загінулі больш чым 40 чалавек, 126 былі параненыя. Адказнасць за напады ўзяла на сябе "Ісламская дзяржава". Паводле папярэдняй інфармацыі Міністэрства аховы здароўя Егіпта, сярод іншаземцаў ахвяр няма.