Надзвычайнае здарэнне пры ўзлёце. У аэрапорце Лондана пацярпелі восем чалавек

3 марта 2019

Надзвычайнае здарэнне ў лонданскім аэрапорце Станстэд. Восем чалавек пацярпелі падчас экстраннай высадкі з самалёта. Пілоты лайнера, які накіроўваўся ў Вену і толькі прыступаў да ўзлёту, западозрылі непаладкі ў рухавіку і прынялі рашэнне спыніць палёт. Пасажыры былі вымушаныя пакідаць самалёт па выратавальных трапах. З-за інцыдэнту аэрапорт на некалькі гадзін спыняў працу.