Надзвычайнае здарэнне на паўночным захадзе амерыканскага штата Мінесота

25 марта 2016

Таварны цягнік збіў грузавік з прапанам на чыгуначным пераездзе. У выніку аварыі аўтацыстэрна ўспыхнула, а некалькі вагонаў сышлі з рэек. Пацярпелі абодва вадзіцелі. На месца інцыдэнту прыбылі пажарныя і медыкі. Ратавальнікі змагаліся з агнём больш за 10 гадзін, пасля чаго адна з цыстэрнаў з гаручым узарвалася. Усе жыхары найбліжэйшага гарадка Калевэй былі тэрмінова эвакуіраваны.