Колькасць ахвяр землетрасення ў Мексіцы ўзрасла да 225-ці чалавек

20 сентября 2017

Колькасць ахвяр землетрасення ў Мексіцы, паводле інфармацыі на гэтую гадзіну, узрасла да 225-ці чалавек. Гэта ў сваім Twitter паведамляе кіраўнік нацыянальнай аварыйна-выратавальнай службы Мексікі Луіс Феліпэ Пуэнтэ. Ратавальнікі працягваюць разбіраць завалы. Пад абломкамі могуць знаходзіцца людзі. За выратавальна-пошукавымі работамі сочыць і прэзідэнт Мексікі.

Энрыке Пенья Ньета, прэзідэнт Мексікі: "Толькі ў гэтым месцы мы налічваем 500 ратавальнікаў з арміі і марскога флоту Мексікі. У аперацыі ўдзельнічаюць і добраахвотнікі - прыкладна 200 валанцёраў. Таксама задзейнічана федэральная паліцыя. Шмат дзе з-пад абломкаў чуваць галасы, ратавальнікі робяць усё магчымае".

Разбураныя дзясяткі будынкаў, сярод іх бальніцы, небаскробы і жылыя дамы.

Сапраўдная трагедыя адбылася ў Мехіка - там абвалілася школа: пад заваламі загінулі не менш чым 30 дзяцей. У сталіцы краіны і ў дзясятках муніцыпалітэтаў, пацярпелых ад стыхійнага бедства, аб’яўлена надзвычайнае становішча. Сваю дапамогу прапанавалі Вялікабрытанія, Расія, Японія, Турцыя.