Колькасць ахвяраў землетрасення ў Мексіцы набліжаецца да трох сотняў

22 сентября 2017
Больш як дзвесце чалавек прапалі без вестак. З аўторка краіну скалынаюць афтэршокі. У сталіцы разбурана больш як сорак будынкаў, пад пагрозай абвальвання яшчэ каля трох тысяч. Сёння ў краіне трэці дзень жалобы. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні і шчырыя словы падтрымкі лідару Мексікі Энрыке Пенья Ньета і народу гэтай краіны.