Колькасць ахвяр землетрасенняў у Японіі ўзрасла да 161

8 января 2024

У Японіі колькасць ахвяр землетрасенняў узрасла да 161, пацярпелі 560 чалавек, яшчэ 200 лічацца прапаўшымі без весткі. Апошні раз жывога чалавека ўдалося дастаць з-пад завалаў 6 студзеня - 90-гадовая жанчына правяла пад абломкамі свайго дома пяцёра сутак.

Усяго з 1 студзеня ў краіне зафіксавана звыш 900 падземных штуршкоў. У прэфектуры Ісікава часткова або поўнасцю разбурана больш за тысячу дамоў. Падача электраэнергіі і вады дагэтуль не адноўлена, не хапае паліва, таксама цяжка даставіць харчаванне. У зоне бедства выпаў снег, гэта ўскладняе працу экстранных служб.