Лік ахвяр магутнага цунамі ў Інданезіі працягвае расці

2 октября 2018

Некалькі гадзін назад пад заваламі храма знойдзены целы 34 дзяцей - школьнікі загінулі падчас заняткаў у хрысціянскім лагеры. Усяго ахвяраў - звыш 1200. Улады асцерагаюцца, што гэтая лічба можа ўзрасці, калі ратавальнікі дабяруцца да аддаленых раёнаў. Акрамя таго, у Інданезіі зафіксавана больш за дзве сотні афтэршокаў пасля магутнага пятнічнага землетрасення. На Сулавесі аб’яўлена надзвычайнае становішча. Двум з паловай мільёнам чалавек патрэбна тэрміновая гуманітарная дапамога.