Лік ахвяраў магутнага апоўзня ў Гватэмале ўзрос да 130-ці

5 октября 2015

Пакуль пошукі выжыўшых прыпыненыя. Прычынай стала дажджлівае надвор'е, якое можа справакаваць новыя абвалы. Шанцы знайсці пад заваламі жывых людзей вельмі нізкія. Нагадаем, трагедыя адбылася ў Гватэмале 2 кастрычніка. Размыты ліўнямі схіл узгорка абрынуўся на пасёлак. Пад заваламі з зямлі, камянёў і бруду апынуліся больш чым 125 дамоў.