Колькасць ахвяр каранавіруса ў Кітаі дасягнула 1770 чалавек

17 февраля 2020
Колькасць ахвяр каранавіруса ў Кітаі дасягнула 1770 чалавек. Паправіліся амаль 11 000, інфіцыраваных з пачатку выбуху новай пнеўманіі больш за 70 500. У клініцы Ухані, дзе і пачалася эпідэмія, заявілі, што колькасць новых выпадкаў заражэння ўжо пяць дзён ідзе на спад. Там лічаць, што пік эпідэміі пройдзены. Першыя лекі, якія патэнцыяльна могуць быць эфектыўнымі ў барацьбе з Ковід-19, запусцілі ў вытворчасць ва ўсходняй правінцыі Чжэцзян. Мяркуецца, што прэпарат можа дапамагчы ў лячэнні і прафілактыцы новага каранавіруса.