Колькасць заражаных каранавірусам расце

27 января 2020
Каранавірус працягвае забіваць людзей. Ён забраў жыцці ўжо 80 чалавек. Большая частка загінуўшых прыпала на правінцыю Хубэй, адкуль і пайшло распаўсюджанне віруса. Акрамя таго, імкліва расце колькасць заражаных - за апошнія суткі яна павялічылася амаль у паўтара раза. Улады Кітая ў сувязі з эпідэміяй вырашылі афіцыйна прадоўжыць навагоднія канікулы. Таксама паведамляецца, што межы горада Ухань застануцца закрытымі для ўезду і выезду яшчэ мінімум тры дні. У Пекін экстранна вылецеў Генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.