Колькасць тых, хто захварэў на новы каранавірус, перавысіла 570 чалавек

23 января 2020
У Кітаі працягвае расці колькасць тых, хто захварэў на каранавірус, - яна ўжо перавысіла 570 чалавек. Гэта паведамляе дзяржкамітэт КНР па пытаннях аховы здароўя. Захворванне выяўлена ў 25 кітайскіх правінцыях. У цяжкім стане  95 чалавек. З пачатку ўспышкі пнеўманіі ў горадзе Ухань памерлі 17 чалавек. 


Зараз у горадзе Ухань фактычна ўведзены каранцін

Мясцовы аэрапорт закрываецца для вылетаў, спыняюцца чыгуначныя зносіны. Не будзе працаваць і гарадскі грамадскі транспарт. Мясцовым жыхарам рэкамендавана насіць маскі і пазбягаць людных месцаў. Сусветная арганізацыя аховы здароўя сёння прадоўжыць абмеркаванне сітуацыі. У прыватнасці, разгледзяць неабходнасць аб'яўлення рэжыму  надзвычайнай сітуацыі.