Лукашэнка абмеркаваў сітуацыю ў лясной гаспадарцы: акцэнты на экспарце, перапрацоўцы і даступнасці драўніны для беларусаў

24 августа 2023

Сёння ў Палацы Незалежнасці падрабязна абмеркавалі сітуацыю ў лясной гаспадарцы Беларусі. Галоўнае пытанне: як найбольш эфектыўна выкарыстоўваць адно з найважнейшых багаццяў краіны - лясныя рэсурсы.  Акцэнты ад Прэзідэнта на гэтую тэму заўсёды гучалі выразна і зразумела. Па-першае, пачынаючы з базавага - патрабаванняў да парадку. Па-другое, прадаваць не сыравіну (у краіне ўведзена забарона на продаж кругляку), а прапаноўваць прадукцыю з высокай дабаўленай вартасцю. У свой час вялікая ўвага на ўзроўні кіраўніка дзяржавы была нададзена дрэваапрацоўцы і яе мадэрнізацыі. Гэта і стала пасля той самой падушкай бяспекі ў санкцыйны перыяд. Акрамя таго мы пераарыентавалі пастаўкі, павялічылі аб'ёмы і, адпаведна, яшчэ больш зарабілі. На сёння поўнасцю закрыты патрэбнасці дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў.  І пелетныя заводы, якія раней арыентаваліся на еўрапейскі рынак, вядома, без працы не застануцца. Плюс для ўнутранага рынку стане яшчэ больш даступным экалагічнае паліва. Якія прапановы ёсць для павышэння эфектыўнасці работы галіны і што робіцца, каб драўніна стала больш даступнай для насельніцтва? Раскажа Ілона Красуцкая (падрабязнасці ў відэа)