Колькасць загінуўшых у буйным ДТЗ у Гане ўзрасла да 71 чалавека

20 февраля 2016

У сераду ўвечар пасажырскі аўтобус сутыкнуўся з грузавіком на адной з аўтамагістраляў краіны. У выніку аварыі 60 чалавек загінулі на месцы, астатнія памёрлі ў бальніцы. Паводле папярэдняй інфармацыі, вадзіцель аўтобуса не зладзіўся з кіраваннем. Акрамя таго, у транспартным сродку выявілі няспраўнасць тармазной сістэмы.

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў глыбокія спачуванні Прэзідэнту Ганы Джону Драмані Махаме, родным і блізкім загінуўшых.