Лік загінуўшых ад урагану "Дарыян" на Багамах вырас да 30-ці

6 сентября 2019

Яшчэ каля тысячы чалавек лічацца прапаўшымі без весткі. У раёне бедства разбураныя і пашкоджаныя каля 13-ці тысяч будынкаў. Затопленыя маштабныя тэрыторыі – 70-ці тысячам чалавек патрэбна часовае жыллё. Дарогі размытыя. Большасць аэрапортаў не працуе. У панядзелак ураган "Дарыян" абрынуўся на паўночную частку Багамскіх астравоў. Удар стыхіі стаў самым магутным у рэгіёне за ўвесь перыяд назіранняў.