У Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы можа з'явіцца сумеснае прадпрыемства па лоўлі і перапрацоўцы рыбы

23 марта 2015

Мемарандум аб паразуменні па пытаннях супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі плануюць падпісаць сёння ў Мінску. У сталіцу з дзелавым візітам прыбыў кароль паўднёваафрыканскай правінцыі Квазулу-Натал Мтымкхулу III. Замежныя партнёры зацікаўленыя ў пастаўках сельгаспрадукцыі, сумеснай вытворчасці малака, мяса і птушкі. Дамовіліся таксама і наконт навучання фермераў з Паўднёвай Афрыкі ў Беларусі.

Леанід Марыніч, першы намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь: "Сёння вырашалася пытанне, і я думаю, у найбліжэйшы час яно будзе рэалізаванае і пастаўлена задача, каб у гэтым сезоне студэнты з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі вучыліся ў нашых ВНУ. Гэтае пытанне сёння ўжо набыло форму рэалізацыі".

Мтымкхулу III, кароль правінцыі Квазулу-Натал:

"Вельмі важна, каб нашы фермеры атрымалі якасную адукацыю ў галіне сельскай гаспадаркі. Гэта патрабаванне нашага прэзідэнта - узмацніць магчымасці нашых фермераў, каб яны маглі дасягаць вялікіх мэтаў у гарантаванні прадуктовай бяспекі нашай краіны. Таму магчымасць навучання нашых спецыялістаў больш за ўсё мяне захапіла і ўразіла".

Таксама бакі разгледзелі пытанні наконт пастаўкі сельскагаспадарчай тэхнікі ў Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку, а ў далейшым і арганізацыі сумеснай вытворчасці трактароў. У праграме - наведванне Мінскага трактарнага завода і прадпрыемства БелАЗ.