Колькасць назіральнікаў у складзе спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ ў Данбасе будзе павялічана

23 февраля 2017

Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Аўстрыі, якая старшынствуе ў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. Паводле слоў Себасцьяна Курца, арганізацыя мае намер умацаваць і тэхнічны патэнцыял місіі, а таксама павялічыць гадзіны патрулявання ўздоўж лініі судакранання. Курц заклікаў не парушаць мінскія дамоўленасці, а таксама даць гуманітарным арганізацыям бесперашкодны доступ да мірных жыхароў, якія маюць патрэбу ў дапамозе. Нагадаем, апошні час сітуацыя ў Данбасе абвастрылася.