Жаночая зборная Беларусі па канькабежным спорце адправілася на Алімпіяду

28 января 2022

Настрой баявы, да Алімпіяды гатовыя! З такім настроем нашы дзяўчаты-прыгажуні з канькабежнага спорту адправіліся напярэдадні на галоўны старт чатырохгоддзя. Марына Зуева, Кацярына Слоева і Яўгенія Вараб'ёва ў складзе. Ужо ў другі дзень Алімпійскіх гульняў - 5 лютага - будзем перажываць за лідара зборнай Марыну Зуеву на дыстанцыі 3 000 метраў. 

Таксама напярэдадні на Алімпіяду адправілася група медперсаналу нацыянальнай каманды і прэс-служба Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Нагадаем, галоўны зімовы старт чатырохгоддзя пройдзе з 4 па 20 лютага ў Пекіне.