Чарнагорыя сёння выбірае прэзідэнта

7 апреля 2013

Галасаванне праходзіць без сур'ёзных праблем і інцыдэнтаў, праўда, пры нізкай яўцы выбаршчыкаў. На галоўную пасаду прэтэндуюць дзеючы прэзідэнт Філіп Вуянавіч, дарэчы, ён  карыстаецца даволі вялікай папулярнасцю, і экс-дыпламат Міядраг Лекіч. Вуянавіч выступае за дэмакратычныя рэформы і інтэграцыю ў Еўрасаюз і НАТА. Лекіч таксама за ўступленне краіны ў ЕС, але на больш выгадных умовах.