Cёння пройдуць тэледэбаты кандыдатаў у прэзідэнты Францыі

3 мая 2017

Тэледэбаты кандыдатаў у прэзідэнты Францыі - экс-міністра эканомікі краіны, лідара руху "Наперад" Эмануэля Макрона з лідарам партыі "Нацыянальны фронт" Марын Ле Пен - пройдуць сёння (за чатыры дні да другога тура выбараў кіраўніка дзяржавы). Напярэдадні французскія СМІ паведамілі, што Макрон заявіў аб гатоўнасці пакінуць дэбаты пасля першай паўгадзіны, калі "будзе служыць баксёрскай грушай для Ле Пен". Нагадаем, 23 красавіка ў Францыі прайшоў першы тур выбараў прэзідэнта. На пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндавалі 11 кандыдатаў. Паводле звестак сацапытанняў, Макрон у другім туры атрымае перамогу над Ле Пен з вынікам 60 % галасоў выбаршчыкаў супраць 40 %.