Букінгемскі палац экстранна склікаў супрацоўнікаў каралеўскіх рэзідэнцый

4 мая 2017

"Дэйлі Мэйл" паведамляе, што ў Букінгемскі палац экстранна скліканыя супрацоўнікі каралеўскіх рэзідэнцый з усёй Вялікабрытаніі. СМІ заяўляюць, што прычыны раптоўнай сустрэчы невядомыя. Крыніцы адзначаюць яе незвычайнасць. Навіна выклікала сярод жыхароў Туманнага Альбіёна занепакоенасць. Букінгемскі палац адмовіўся каменціраваць здарэнне.