Будучыня цэн на нафту вызначыцца сёння

7 декабря 2018

Будучыня цэн на нафту вызначыцца сёння - у Вене зноў збіраюцца краіны - удзельніцы АПЕК. На сустрэчы, якая прайшла напярэдадні, не атрымалася дасягнуць дамоўленасцяў па квотах. Раней камітэт АПЕК заявіў, што гатовы скараціць здабычу чорнага золата на мільён барэляў за суткі і чакае падтрымкі гэтага рашэння ад дзяржаў, якія не ўваходзяць у нафтавы картэль.