Брытанская паліцыя затрымала 11 чалавек па падазрэнні ў дачыненні да тэракта ў Лондане

5 июня 2017

Паводле звестак Скотланд-Ярда, выканаўцы атакі дзейнічалі самастойна, але праваахоўнікі правяраюць усе сувязі і кантакты падазроных.

Сёння прэм'ер-міністр правядзе пасяджэнне надзвычайнага ўрадавага камітэта "Кобра", каб абмеркаваць далейшыя дзеянні ў адказ на тэракт. Парламенцкія выбары ў Вялікабрытаніі адбудуцца ў гэты чацвер, як і было запланавана, адзначыла Тэрэза Мэй.

Нагадаем, позна ўвечар 3 чэрвеня тэрарысты на аўтамабілі ўчынілі наезд на пешаходаў у Лондане, а затым напалі з нажамі на прахожых. У выніку сем чалавек загінулі, вядзецца іх апазнанне, яшчэ каля паўсотні шпіталяваныя. Тэрарысты ліквідаваныя. Адказнасць за напады ўзяла на сябе групоўка "Ісламская дзяржава".

Сёння ўвечар у брытанскай сталіцы пройдзе паніхіда ў памяць аб загінуўшых у выніку падвойнага тэракта.