Першае золата Беларусі на Паралімпіядзе ў Рыа ў Ігара Бокага

9 сентября 2016

У беларусаў - першае золата ў Рыа. Галоўны фаварыт і пяціразовы паралімпійскі чэмпіён Лондана Ігар Бокій выйгравае сваё шостае золата і сёмы ў кар'еры медаль Гульняў. Першай з дыстанцый, на якой спаборнічаў у Рыа наш плывун, была стаметроўка батэрфляем.

Яшчэ ў кваліфікацыі Бокій пабіў мінулае ўласнае дасягненне Гульняў і праплыў дыстанцыю за 54,54 секунды. У фінале беларус ізноў быў па-за канкурэнцыяй, на абедзвюх адсечках паказаўшы лепшы час, а на фінішы яшчэ раз абнавіўшы не толькі паралімпійскі рэкорд, але зараз ужо і сусветны і еўрапейскі. Зараз арыенцір - 53,85 сотых. Уладальнік серабра Кірыл Панкоў з Узбекістана прайграў Бокаму 2, 99 сотых секунды. 

У эліту паралімпійскага плавання Ігар Бокій уварваўся шэсць гадоў назад, калі на чэмпіянаце свету выйграў чатыры золатыя медалі, пасля на сусветных і еўрапейскіх форумах беларус неаднаразова пацвярджаў свае лідарскія амбіцыі. На Паралімпіядзе ў Лондане Бокій цэлых пяць разоў паднімаўся на вышэйшую прыступку п'едэстала пашаны і яшчэ раз стаў уладальнікам серабра. Беларус выступае сярод атлетаў з парушэннем зроку. 

Сёння ўначы быў яшчэ адзін фінал з беларускім удзелам. Аляксандра Свадкоўская заняла 8-е месца на стаметроўцы брасам.