Бразільская горана-здабыўная кампанія "Валі" ведала аб рызыцы прарыву дамбы

12 февраля 2019

Бразільская горана-здабыўная кампанія "Валі" ведала аб рызыцы прарыву дамбы, але нічога не рабіла. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters, спасылаючыся на ўнутраныя дакументы кампаніі. У справаздачы за 3 кастрычніка сказана, што рызыка абвальвання плаціны была ўдвая большая за максімальна дапушчальны ўзровень. Дамбу змясцілі ў катэгорыю асаблівай увагі і планавалі вывесці з эксплуатацыі. У "Валі" не сталі каменціраваць інфармацыю. Нагадаем, ахвярамі абвальвання плаціны сталі больш чым 160 чалавек. Яшчэ столькі ж дагэтуль лічацца прапаўшымі без весткі.