Браты Царнаевы помсцілі за вайну, якую вядуць ЗША ў Іраку і Афганістане

17 мая 2013

Як стала вядома, падазроны ў арганізацыі выбухаў на фінішы Бостанскага марафона Джахар Царнаеў пакінуў пасланне ў лодцы, у якой ён хаваўся перад арыштам. З тэксту, выяўленага на корпусе плаўсродка, вядома, што ахвяры выбуху з'яўляюцца пабочнымі стратамі. У пасланні Джахар некалькі разоў назваў свайго старэйшага брата Тамерлана пакутнікам.