Батсвана адзначае Дзень Незалежнасці

30 сентября 2023

Жыхары Батсваны сёння адзначаюць Дзень Незалежнасці. З нацыянальным святам прэзідэнта і народ гэтай афрыканскай краіны павіншаваў Прэзідэнт Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў пашырэнні палітычнага дыялогу, а таксама ў актывізацыі гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва. Уключаючы рэалізацыю першачарговых узаемавыгадных праектаў у сферы сельскай гаспадаркі, прамысловасці, гандлю, адукацыі і аховы здароўя.