Борыс Джонсан зняўся ў відэапародыі, дзе заклікаў жыхароў Вялікабрытаніі аддаць голас за Торы

12 декабря 2019
Сёння ў Вялікабрытаніі праходзяць парламенцкія выбары. Кансерватары і лейбарысты змагаюцца за права ўзначаліць урад. Па даных апытанняў, лідзіруюць Торы. Але разрыў з лейбарыстамі за апошнія тыдні істотна скараціўся. А гэта значыць, што кансерватыўная партыя можа не атрымаць большасці і ў краіне зноў узнікне так званы падвешаны парламент. 

Дарэчы, каб не дапусціць такога сцэнарыя, лідар галоўнай палітычнай сілы Брытаніі Борыс Джонсан зняўся ў відэапародыі, дзе заклікаў жыхароў Злучанага Каралеўства аддаць свой голас за Торы. “Тады мы рэалізуем Брэксіт, калі парламент ізноў не заблакіруе яго”, - намякае прэм'ер Вялікабрытаніі.