Вялікі адронны калайдар запушчаны пасля двухгадовага перапынку

6 апреля 2015

Пасля мадэрнізацыі  найбуйнейшы ў свеце паскаральнік зараджаных часціц  стаў больш магутным. Навукоўцы разлічваюць, што новыя даследаванні дапамогуць зразумець узнікненне і развіццё Сусвету. Паводле слоў супрацоўнікаў Еўрапейскага цэнтра ядзерных даследаванняў, першыя сутыкненні пучкоў зараджаных часціц  пачнуцца прыкладна праз месяц. Зрабіць жа якія-небудзь новыя адкрыцці з дапамогай калайдара, імаверна, атрымаецца толькі з  другой паловы наступнага года. Нагадаем, Вялікі адронны калайдар   быў запушчаны ўвосень 2008 года. У даследаваннях на калайдары  ўдзельнічалі больш чым 10 тысяч навукоўцаў і інжынераў з усяго  свету, у тым ліку  і з Беларусі.