Каля аквапарка "Лебядзіны" праходзіць маштабны пікнік для ўсіх ахвотнікаў

27 июня 2015

Фітнес на батуце, рыцарскія баі на веласіпедах і кіно пад зорным небам – сёння каля аквапарка “Лебядзіны” праходзіць маштабны пікнік для ўсіх ахвотнікаў. Усяго на набярэжнай размясціліся 6 зон актыўнага і спакойнага адпачынку. У тым ліку дзіцячы гарадок, гульні на вадзе і маштабная пляцоўка для твістара. Аматары адпачынку на веласіпедах на спецыяльнай трасе трэніраваліся выкідваць смецце на хаду ва ўрны. А тыя, хто адчуваў сябе сапраўдным рыцарам, мог кінуць выклік свайму праціўніку на імправізаваным рыцарскім турніры.

Актыўнасць працягнецца амаль да апоўначы. Напрыканцы праграмы ўсіх наведвальнікаў запросяць далучыцца да прагляду камедыйнага фільма пад зорным небасхілам.