Большая частка рэгіёнаў Іспаніі сёння пачне выходзіць з каранціну

11 мая 2020
На першым этапе мясцовым жыхарам дазволілі перамяшчацца ў межах правінцыі або раёна. Адкрыюцца кафэ і рэстараны, паркі і спартзалы. Адновіцца вучоба ва ўніверсітэтах і некаторых школах. За апошнія суткі ахвярамі COVID-19  у Іспаніі сталі 143 чалавекі. Усяго пандэмія забрала жыцці больш  як 26  тысяч інфектаваных. Пацверджаных выпадкаў заражэння  264 тысячы.