Больш за сто грамадзян СНД, у тым ліку шасцёра беларусаў, пакінулі Сірыю

25 апреля 2013

Больш  за сто грамадзян СНД, у тым ліку шасцёра беларусаў, пакінулі Сірыю на борце самалёта МНС Расіі.  Іл-62 вылецеў з Латакіі і прызямліўся ў Маскве сёння ўначы. Раней  самалёты МНС даставілі для насельніцтва Сірыі каля 26 тон  гуманітарнай дапамогі:  прадукты харчавання, прадметы першай неабходнасці і медыцынскае абсталяванне.  Адзначым, з пачатку гэтага года Сірыю пакінулі 383 чалавекі - грамадзяне Расіі і краін СНД.