"Юнацтва" выходзіць наперад у паўфінальнай серыі плэй-оф

8 марта 2015

"Юнацтва" ў шостым авертайме абгульвае "Гомель" і выходзіць наперад у паўфінальнай серыі плэй-оф, 1:0. Вырашальную шайбу на 166 хвіліне закінуў Кірушчанкаў. Камандам не хапіла ледзь больш як 11 хвілін да сусветнага рэкорду, які ў 36 годзе ў фінале Кубка Стэнлі устанавілі Дэтройт і Манрэаль. У другім паўфінале "Шахцёр" абгуляў "Нёман", 3:2. Другія матчы серый пройдуць сёння.