Больш як 30 чалавек атруціліся хімікатамі ў гасцініцы Сіднея

19 сентября 2018

У Сіднеі больш за 30 чалавек пацярпелі ад атручвання хімікатамі ў цэнтральным чатырохзорачным гатэлі. 8 чалавек шпіталяваныя. Астатнім медыкі аказалі дапамогу на месцы. Паведамляецца, што ў гасцініцы праходзілі будаўнічыя работы. Адбылася ўцечка таксічных рэчываў, якія патрапілі ў вентыляцыю, а адтуль у нумары.