Музычная класіка на перонах галоўнага чыгуначнага вакзала краіны

22 июля 2018

Да канца года знакамітыя мелодыі розных эпох будуць сустракаць 9 цягнікоў міжнародных зносін. Культурная акцыя для мінчан і гасцей сталіцы праходзіць упершыню. Пачуць вядомыя сімфоніі і ўверцюры можна і ў падземных пераходах мінскага вакзала, ля кас і на платформах.

25-секундныя фрагменты звязаныя з маршрутам саставаў. Кожны дзень цягнік з Вільнюса прыбывае пад матыў сімфоніі "Мора" літоўскага кампазітара Чурлёніса. А ўверцюрай да оперы "Тангейзер" нямецкага маэстра Вагнера прывітаюць цягнік Берлін - Масква.