Больш як 100 аўтамабіляў сутыкнуліся ў Італіі з-за туману

22 февраля 2019

Туман са смяротным зыходам. Масавая аварыя з удзелам больш як 100 аўтамабіляў адбылася ў Італіі недалёка ад Вероны. Адзін чалавек загінуў. Дзясяткі пацярпелі. Многіх даставалі з машын ратавальнікі. Бачнасць на дарозе з-за ўмоў надвор’я была дрэнная. Гэта магло справакаваць першае сутыкненне, а далей пайшла ланцуговая рэакцыя.