Блакада Парыжа

22 ноября 2013
Фермеры трактарамі і грузавікамі заблакіравалі ўсе асноўныя аўтамагістралі. Прычына пратэстаў - павышэнне падаткаў і ўзмацненне жорсткасці стандартаў у ахове навакольнага асяроддзя. Асаблівую незадаволенасць выклікаў экалагічны падатак, якім урад хоча абкласці камерцыйны транспарт грузападымальнасцю больш за 3,5 тоны. Праз гэты падатак прадукцыя мясцовых фермераў падаражэе і стане неканкурэнтаздольнай. Праз пробкі падчас блакады Парыжа адбылася аварыя, у якой загінуў супрацоўнік службы пажарнай аховы. Ён сутыкнуўся з адным з грузавікоў удзельнікаў акцыі.