Без пашпарта і білета злётала з Чыкага ў Лондан

23 января 2018

У ЗША здарыўся гучны скандал праз пасажырку, якая змагла без пашпарта і білета злётаць з Чыкага ў Лондан. 66-гадовай Мэрылін Хартман атрымалася без дакументаў прайсці ўсе кантролі ў чыкагскім аэрапорце О'Хара. Пасля чаго яна, згубіўшыся сярод натоўпу пасажыраў, прабралася на борт самалёта. Пасля прылёту ў Вялікабрытанію Хартман не змагла прайсці міграцыйны кантроль і была вернутая ў Чыкага. Там жанчыну арыштавалі. Ужо прайшоў суд, па рашэнні якога пенсіянерку адпусцілі, але абавязалі прайсці псіхіятрычнае лячэнне. Зараз жанчына будзе насіць электронны бранзалет. Ёй забаронена набліжацца да аэрапорта О'Хара і самалётаў British Airways.