Бэн Афлек абвінавачаны ў сексуальных дамаганнях

12 октября 2017

Усё-такі - праз пасцель. Зорка Галівуда Бэн Афлек абвінавачаны ў сексуальных дамаганнях. Актрыса Хілары Бертан успомніла, што ў 2003 годзе ён цытата - "лапаў" яе на здымках аднаго з шоу. Афлек ужо публічна прынёс свае выбачэнні. Хоць за дзень да гэтага апублікаваў у Facebookе жорсткі каментарый аб недазваляльных паводзінах рэжысёра Харві Вайнштэйна. Вакол таго ў Штатах разгарэўся вялікі скандал. Харві - адзін з самых уплывовых прадзюсараў Галівуда. Ён працаваў над оскараносным "Кароль гаворыць" і выпусціў амаль усе фільмы Квенціна Таранціна. Але з-за абвінавачанняў у сексуальных дамаганнях яму прыйшлося пакінуць уласную ж кампанію.