Беларус загінуў падчас страляніны ў Вірджыніі-Біч

2 июня 2019

Пра гэта паведамілі ў МЗС нашай краіны. Ведамства знаходзіцца ў кантакце з нашым пасольствам у ЗША. Амерыканскія СМІ паведамляюць, што гэта 35-гадовы выхадзец Магілёва. Мужчына пераехаў у ЗША больш за 15 гадоў таму, скончыў каледж і працаваў у гарадскіх службах. Учора ў амерыканскім горадзе Вірджынія-Біч узброены мужчына ўварваўся ў будынак, дзе знаходзяцца офісы камунальных службаў, і адкрыў страляніну па людзях. Загінулі 12 чалавек.