Белгарадскі стралок затрыманы

24 апреля 2013

Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання белгарадскага стралка. Сяргей Памазун быў схоплены на чыгуначнай станцыі ўчора ўвечар. Калі паліцэйскія папрасілі прад'явіць дакументы, мужчына назваў чужое прозвішча, але пашпарт не паказаў. А затым 4 разы ўдарыў нажом аднаго з інспектараў. Шукалі злачынца больш за суткі ўсе спецпадраздзяленні вобласці. Нагадаем, у панядзелак у цэнтры Белгарада раней судзімы Сяргей Памазун адкрыў страляніну спачатку ў зброевым магазіне, а затым і па прахожых. Загінулі 6 чалавек, з іх 2 школьніцы.