Бельгія адзначае 200-годдзе бітвы пры Ватэрлоа

19 июня 2015

Бельгія адзначае 200-годдзе бітвы пры Ватэрлоа - апошняй бітвы Напалеона. 18 чэрвеня 1815 года сышліся адразу тры арміі: 72-тысячная французская, 69-тысячная англа-галандская і тры прускія корпусы. Менавіта апошнія, дарэчы, і вызначылі зыход той бітвы. Сёлета да канца выхадных ля Ватэрлоа разгорнецца небывалая маштабная рэканструкцыя батальных сцэн. У пастаноўцы прымаюць удзел 5 000 пехацінцаў, сотні кавалерыстаў і каля ста гармат.