Беларусь дапаможа Прыморскаму краю, які пацярпеў ад ліўняў

13 сентября 2023

Беларусь накіруе ў Прыморскі край, які пацярпеў ад ліўняў, гуманітарную дапамогу на 570 тыс. долараў. У спіс уключаны мотапомпы, дызель-генератары, помпы, лекі, прадукты харчавання, коўдры, пасцельная бялізна, адзенне і абутак.

Забяспечыць арганізацыю дастаўкі дапамогі даручана Міністэрству транспарту і камунікацый і Міністэрству па надзвычайных сітуацыях.